Прэзентацыя новай, ужо нашумелай кнігі Андрэя Чарнякевіча “Нараджэнне беларускай Гародні”, прысвечанай з’яўленню беларускай свядомасці як з’явы нацыянальнага маштабу і гістарычным варункам у Гародні ў 1-й трэці ХХ ст.

Гістарычнае даследаванне трапна акрэслівае і паказвае супярэчлівыя варункі нялёгкай для беларусаў эпохі, у якіх павінны былі прабіваць сабе дарогу першыя носьбіты беларускай самасвядомасці. Аўтар нібы разрэзвае рэальнасць стагадовай даўніны і спрабуе знутры зразумець характар і сутнасць развіцця беларускае справы..

Андрэй Чарнякевіч у нязмушанай форме, без катэгарычных уласных ацэнак, з апорай на факты і крыніцы дае магчымасць спасцігнуць сутнасць эпохі. На прэзентацыі вы зможаце яшчэ лепей зразумець погляды аўтара на гістарычныя падзеі і задаць яму любыя пытанні.

Будзе магчымасць набыць кнігу па зніжаных коштах наўпрост ад выдаўца і атрымаць аўтограф аўтара. Гэта будзе някепскі інтэлектуальны падарунак пад Новы год.

Прыходзьце, бо будзе цікава! Пазнаёмцеся, якой была беларуская Гародня да 1939 года насампраўдзе..

Падрабязнасці па тэлефоне (33) 6232616 Андрэй Несцяровіч, этнакрама “Цудоўня”