Цэнтр гарадскога жыцця Гродна #uCentry запрашае на чарговае паседжанне Гарадзенскага дыскусійнага клубу.
Тэма сустрэчы: Бізнес па-беларуску: права на мову
Што трэба і што можам зрабіць мы ўсе, актыўныя гарадзенцы, у нашым горадзе, каб нашае права чуць, бачыць, карыстацца беларускай мовай было рэалізавана?
Да новай дыскусіі "Бізнес па-беларуску: права на мову" мы запрасілі Юрыя Галянеўскага, уладальніка крамы будматэрыялаў "Юрась", Анну Шарэнду з турыстычнай фірмы ТАА "Мерцана" і лідара кампаніі "Справаводства па-беларуску" Ігара Случака

Час: а 18.30, чацвер 9 сакавіка 2017
Месца: Цэнтр гарадскога жыцця #uCentry (Гродна, вул. Савецкая 3, у арку паміж цырульняй і крамай "Ратушны").