• Главная
  • «Да слёз»: у Лідзе бойз-бэнд з ДР Конга па-беларуску выканаў кавер на песню ансамбля "Песняры"
Видео
14:10, 3 августа 2016 г.

«Да слёз»: у Лідзе бойз-бэнд з ДР Конга па-беларуску выканаў кавер на песню ансамбля "Песняры"

Видео

У інтэрнэце апублікавалі відэа, як у Лідзе на беларускай мове праспявалі маладзёны з Конга. Відэа апублікавана на Youtube.com, мае загаловак: «Да слёз. У Лідзе госці з Дэмакратычнай Рэспублікі Конга спяваюць для беларусаў беларускія песні».

Нарадзінцы Конга выканалі песню «Бывай, Алеся» з рэпертуару ансамбля «Песняры» на словы Аркадзя Куляшова.

«Вось ім трэба пашпарты Беларусі адразу выдаць», – каментуюць відэа інтэрнаўты.

«Цудоўна, з душой, амаль як «Песняры». Брава, хлопцы! Відаць, што зямля, дзе вы вучыцеся, для вас дарагая», – пішуць слухачы.

Імаверна, што госці з Конга – навучэнцы Вайсковай акадэміі Беларусі, якія праходзілі практыку ў Лідзе, распавядае belsat.eu.

Если вы заметили ошибку, выделите необходимый текст и нажмите Ctrl+Enter, чтобы сообщить об этом редакции
#Лида #ДРКонго #кавер #песня #Песняры #набелорусском #видео
0,0
Оцените первым
Авторизируйтесь, чтобы оценить
Авторизируйтесь, чтобы оценить

Комментарии

Объявления
live comments feed...