• Главная
  • У Горадні адкрылася нямецка-беларуская выстава «Жыць ці пісаць», прысьвечаная Варламу Шаламаву
Фото
10:03, 5 августа 2016 г.

У Горадні адкрылася нямецка-беларуская выстава «Жыць ці пісаць», прысьвечаная Варламу Шаламаву

Фото

Выставу падрыхтаваў «Дом літаратуры Бэрліна», у Беларусі партнэрамі выступіла гарадзенская творчая прастора «ДОМ 46». На выставе прадстаўленыя дакумэнты, фатаздымкі і мастацкія творы пра турмы, ссылкі і лягеры, празь якія прайшоў вядомы расейскі пісьменьнік Варлам Шаламаў. 

Наведнікі выставы могуць паглядзець відэафільм пра жыцьцё і творчасьць Шаламава, паслухаць расповед пра эпоху сталінізму.

Дырэктарка творчай прасторы «Дом 46» Яўгенія Рамановіч расказала:

«У нас на адкрыцьці выставы прысутнічала каля 60 чалавек, пераважна маладыя людзі, якія ходзяць да нас на заняткі. Мы тут усе былі ўражаныя ўбачаным і пачутым пра эпоху сталінізму і пра ГУЛАГ.

На жаль, наша пакаленьне пра гэта ведае вельмі мала. Мы хочам яшчэ запрасіць адмыслоўцаў, якія б маглі прачытаць нам лекцыю пра беларусаў, што пацярпелі ў тыя часы. Маладому пакаленьню вельмі важна ведаць гісторыю».

У Горадні адкрылася нямецка-беларуская выстава «Жыць ці пісаць», прысьвечаная Варламу Шаламаву, фото-1
У Горадні адкрылася нямецка-беларуская выстава «Жыць ці пісаць», прысьвечаная Варламу Шаламаву, фото-2
У Горадні адкрылася нямецка-беларуская выстава «Жыць ці пісаць», прысьвечаная Варламу Шаламаву, фото-3

Яўгенія Рамановіч адзначыла, што «ДОМ 46» упершыню рабіў такую тэматычную выставу. У асноўным гэтая недзяржаўная структура ладзіць праекты, зьвязаныя з танцамі, канцэртнай дзейнасьцю, паведамляе "Радыё Свабода".

Імя Варлама Шаламава стаіць у адным шэрагу з імёнамі Прыма ЛевіХорхэ Сэмпруна і Імрэ Кертэса: іхнія апісаньні канцлягераў у Бухенвальдзе і Асвенціме сталі сьведчаньнямі пра таталітарны тэрор.

У Горадні адкрылася нямецка-беларуская выстава «Жыць ці пісаць», прысьвечаная Варламу Шаламаву, фото-4
У Горадні адкрылася нямецка-беларуская выстава «Жыць ці пісаць», прысьвечаная Варламу Шаламаву, фото-5

Расейскі пісьменьнік Варлам Шаламаў правёў у сталінскіх ссылках і ГУЛАГу амаль дваццаць гадоў. У сваіх творах ён адлюстраваў лягерны побыт, катаваньні, безвыходнае становішча зьняволеных. Большая частка літаратурнай спадчыны Шаламава была выдадзена ў СССР і Расеі толькі пасьля сьмерці пісьменьніка.

Если вы заметили ошибку, выделите необходимый текст и нажмите Ctrl+Enter, чтобы сообщить об этом редакции
#Гродно #выставка #ВарламШаламов #Житьилиписать #фото
0,0
Оцените первым
Авторизуйтесь, щоб оцінити
Авторизуйтесь, щоб оцінити

Комментарии

Объявления
live comments feed...