1 сакавіка на плошчы Леніна ў Гродна адбудзецца свята рамеснікаў "Казюкі"

1 сакавіка на плошчы Леніна ў Гродна будзе шумна, шматлюдна і весела, бо адбудзецца свята рамеснікаў "Казюкі". Кірмаш праводзіцца ў гонар Святога Казіміра - апекуна рамеснікаў і майстроў.

Жыхароў і гасцей горада Гродна чакаюць таленавітыя госці з Літвы, Польшчы, Украіны, Расіі, а таксама майстры з усёй нашай рэспублікі. Вы зможаце паўдзельнічаць у забаўляльных майстар-класах і стварыць сваімі рукамі дзіўныя творы мастацтва.

Ідэя правядзення кірмашу ў гонар Святога Казіміра - апекуна рамеснікаў і майстроў - зарадзілася яшчэ ў часы Сярэднявечча. У пачатку вясны наш горад Гродна ў чарговы раз ўвасобіць яе ў жыццё.

Ужо больш за 20 гадоў Казюкі праходзяць у Гродна і кожны раз збіраюць некалькі сотняў таленавітых умельцаў з розных краін і гарадоў, а таксама аматараў эксклюзіўных рэчаў ручной работы. Тут можна знайсці вырабы з гліны, саломы, скуры, металу, пацерак, шкла, усіх мажлівых і неймаверных матэрыялаў, якія рукамі майстра ператвараюцца ў творы мастацтва. Вядома ж свята не абыдзецца без вясёлай забаўляльнай праграмы, магчымасці прымерыць на сябе сярэдневяковую прафесію, а таксама дэгустацыі незвычайных напояў на травах, ягадах і мёдзе.

1 сакавіка на плошчы Леніна ў Гродна адбудзецца свята рамеснікаў "Казюкі", фото-1

Полный список самых интересных мероприятий в Гродно ищите в Афише Сайта Гродно 015.BY

Казюкі Гродно ремесленники праздник
Если вы заметили ошибку, выделите необходимый текст и нажмите Ctrl+Enter, чтобы сообщить об этом редакции
Оцените первым
(0 оценок)
Пока еще никто не оценил
Пока никто не рекомендует
Авторизируйтесь ,
чтобы оценить и порекомендовать
Комментарии