Аматары сацыяльных танцаў сабраліся ў парку Жылібера

Навучыцца бразільскаму танцу Zouk ды іншым маглі ўсе ахвочыя падчас майстар-класа, які 27 ліпеня ў гарадзенскім парку Жылібера давалі прадстаўнікі студыі танцу Kredo з Мінска.

Аматары сацыяльных танцаў: сальсы, бачаты, зука і кізомбы, сабраліся ўвечары 27 ліпеня ў парку Жылібера. Удзел у імпрэзе быў бясплатны, запрашаліся ўсе зацікаўленыя: ад пачаткоўцаў да прафесіяналаў.

Майстар клас па зуку пачаўся ў 17.20, па салсе – у 19.00, а паміж імі прысутныя маглі паглядзець шоў-праграму ад гасцей са студыі танцу Kredo з Мінска і танцавальнага клуба DancA (Dance Academy) з Гомеля.

get_img (1)

 

get_img (2)

 

get_img (4)

 

get_img (3)

 

get_img (6)

 

get_img (7)

 

get_img (5)

 

Твой стыль
Если вы заметили ошибку, выделите необходимый текст и нажмите Ctrl+Enter, чтобы сообщить об этом редакции
Оцените первым
(0 оценок)
Пока еще никто не оценил
Пока никто не рекомендует
Авторизируйтесь ,
чтобы оценить и порекомендовать
Комментарии